Open your eyes: no room for discrimination
фотавыстава і мерапрыемствы пра дыскрымінацыю.
Мы ўжо былі ў Менску, Брэсце і Магілёве
і будзем радыя прыехаць у твой горад!
ПРА НАС І ПРА ІДЭЮ ВЫСТАВЫ
Аднойчы мы, актывісты і актывісткі, папалі на праект "Акадэмія Талерантнасці" у Мюнхене, пранікліся і... вырашылі зрабіць выставу пра дыскрымінацыю ў Беларусі. Дапамагалі нам з гэтым праваабарончая арганізацыя Human Constanta ды інтэрсекцыянальная ЛГБТК+ ініцыятыва з Магілёву "Новыя Рэгіёны"!

Дыскрымінацыя існуе, яна бывае розная. Яна можа кідацца ў вочы, а можа быць зусім незаўважнай, але ад гэтага ня менш балючай.
Што мы можам зрабіць? Як мінімум, ня быць ябыякавымі да праблемы. Тут і зараз мы прапаноўваем задумацца на прычыны дыскрымінацыі ў нашым атачэнні.
Мы вырашылі расказаць гісторыя людзей, якія сутыкнуліся ў Беларусі з дыскрымінацыяй па самых розных прыкметах і гатовыя падзяліцца сваім досведам. Для кагосьці гэтая гісторыя ў мінулым, а для кагосьці – частка цяперашняга. Мы хочам прапанаваць вам не праходзіць міма і не заплюшчваць вочы на праблемы дыскрымінацыі.

ЯК ПРАЙШЛІ ПЕРШЫЯ ВЫСТАВЫ
19 лютага 2020 году мы распачалі выставу ў Менску, дзе прапанавалі людзям ня толькі пабачыць 8 партрэтаў пра розныя тыпы дыскрымінацыі ў Беларусі і прачытаць гісторыі людзей, але і паўдзельнічаць у адукацыйным блоку. Падчас яго ў бяспечнай агульнай прасторы мы змаглі абмяркаваць розныя прыкметы дыскрымінацыі і што можна з гэтым рабіць. У лютым мы таксама паспелі наведаць Брэст і Магілёў.
ВОДГУКІ
Насця, наведвальніца выставы ў Брэсце
"Калі я ішла на выставу, я не чакала сустрэцца з дыскрымінацыяй так блізка, такія шчырыя фота і блізкія гісторыі пад кожным. Дзякуючы гульням ад арганізатараў выстава пакінула асаблівы след унутры, таму што я пачала задумвацца над тым, як лёгка сама магу павесіць на чалавека цэтлік і прыдумаць нагоду для яго дыскрымінацыі, і над тым, як лёгка сама магу патрапіць у групу дыскрымінаваных. Дзякуй арганізатарам выставы і ўсім тым, хто адкрыта змог падзяліцца сваёй гісторыяй."
Сабіна, наведвальніца выставы ў Менску
"20 лютага у мяне атрымалася пазбегнуць усіх справаў і патрапіць на выставу "Open your eyes: no room for discrimination", якая была створана актывістамі і актывісткамі пры падтрымцы праваабарончай арганізацыі "Human Constanta".
З першага позірку можна было адзначыць добрую арганізацыю івэнта, бо месца, дзе была праведзена выстава ў Менску, прастора "Другi паверх", рабіла магчымым стварэнне так званага safe space, дзе кожная і кожны спакойна маг_ла ўбачыць 8 партрэтаў пра розныя віды дыскрымінацыі, задумацца пра важнае, пасля яшчэ і абмеркаваць гэта ў коле людзей, якім не ўсё адно на (не)дыскрымінацыю ў Беларусі і не толькі.
Важна адзначыць, што праца,якая была праведзена хлопцамі і дзяўчатамі, не проста дзівіць, яна чапляе да самай глыбіні душы. Звычайна вельмі складана пераканаць чалавека, які перажыў дыскрымінацыю, распавесці сваю гісторыю, але ў стваральнікаў атрымалася не толькі данесці аповяды людзей да глядачоў і глядачак, але і пры дапамозе адукацыйнай часткі, абмеркаваць праблему (не)дыскрымінацыі ў Беларусі самымі цікавымі спосабамі, якія здолелі сабраць зусім розных людзей у адзін час і ў адным месцы."
Алежа, наведвальнік выставы ў Менску
"Мяне больш за ўсё, вядома, зачапіла адукацыйная частка выставы, найперш праз тое, што я да гэтага не сустракаўся з такім фарматам. Гэтая частка запусціла шмат розных працэсаў усведамлення таго, як шчыльна нас атачае дыскрымінацыя. Але акрамя гэтага для мяне важна было сысці з нейкім інстумэнтам барацьбы з дыскрымінацыяй, і такім інструмэнтам стала мая гаворка: я зразумеў, як важна яе змяняць, і я падумаў, што гэта менавіта тое, над чым мне хацелася б працаваць і ў актывісцкім полі таксама. Ну і было пачуццё падзякі арганізатар_кам выставы за тое, што яны сабралі ўсе гэтыя гісторыі ў адным месцы, такія розныя, але ў той жа час такія падобныя."
Вікторыя, наведвальніца выставы ў Брэсце
"Сустрэча найперш спадабалася сваёй атмасферай яднання і згуртаванасці. Меркаванне кожнага было выслухана, кожны прыняў удзел у абмеркаванні праблем і шляхоў іх вырашэння. Хачу падзякаваць арганізатарам за такі фармат, бо дзякуючы яму ты не проста паслухаў і адразу ж забыўся, а пранікся ўсёй душой і розумам да такой істотнай праблемы як дыскрымінацыя. Адразу ж захацелася штосьці змяняць у гэтым свеце, а найперш - змяняцца самой, змяняць сваё стаўленне да свету і людзяей вакол . Дзякуй, што адукавалі мяне і працягваеце адукоўваць людзей на гэтую тэму і актыўна змагацца з праблемамі."
Крок, наведвальнік выставы ў Магілёве
"Мне пашчасціла пабываць на падзеі ад Human Constanta і Новых Рэгіёнаў: выставе і абмеркаванні "Open your eyes" (Назва, якая ненадакучліва перагукваецца з дзівоснымі музычнымі творамі топавых калектываў Guano Apes і Hot Chip)
У дадзеным выпадку "пашчасціла" гэта не прыгожы абарот, а канстатаванне факту. Той дзень я цалкам прысвяціў таму, каб дапамагчы прыяцельцы з'ехаць з хаты, дзе яна падвяргалася псіхалагічнаму ціску, і з'ехаць у родны горад. Час да цягніка дазвалялў паспець паказаць ёй нейкі пазітыўны бок Магілёва і я рады, што яна паспела зайсці на гэту выставу і абмеркаванне пытанняў дыскрымінацыі.
Ярчэй усяго ў памяці засталося, як Валдзіс выдатна вёў і мадэраваў тую частку мерапрыемства, якая была прысвечана абмеркаванню пытанняў дыскрымінацыі ў агульным коле.
Інтэрактыўная гульня, якая спачатку здавалася проста нагодай трохі парухацца, апынулася з нечакана глыбокім падтэкстам і дапамагла вельмі асабіста, амаль уласнай скурай адчуць, як за самыя простыя, здавалася б бяскрыўдныя рэчы людзі ў мінулым падвяргаліся сапраўдным ганенням.
Дыскрымінацыя ірацыянальная і стаць як ахвярай так і крыніцай нічым не абгрунтаванага гвалту значна прасцей чым здаецца. Асабліва пакуль мы не прывыклі пра гэта задумвацца."

АНЛАЙН-ВЫСТАВА
КАНТАКТЫ
Мы будзем радыя правесці выставу і адукацыйнае мерапрыемства па тэме дыскрымінацыі ў тваім горадзе!

Проста напішы нам e-mail
Made on
Tilda