Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Beer-talk: Лічбавы актывізм: сеткі, слежка, (сама)цэнзура

Яна Гончарова
9 июля 2019 Года
Beer-talk з Алесем Герасіменка.

Паводле дадзеных даследавання «Анлайнавы актывізм і лічбавыя правы» 20% беларускіх карыстальнікаў удзельнічаюць у вырашэнні сацыяльна-палітычных праблем праз інтэрнэт.

Лічбавы актывізм стаў адным з галоўных спосабаў уключэння новых людзей і вырашэння канкрэтных пытанняў. Лічбавая эра адкрыла новыя шляхі арганізацыі масавых пратэстных акцый.

Ці эфектыўны актывізм праз інтэрнэт-платформы? Як працаваць з інтэрнэт-аўдыторыяй? Ці можна абыйсці лічбавы пераслед і справіцца з самацэнзурай?

Human Constanta і Алесь Герасіменка запрашаюць абмеркаваць вопыт анлайн-актывізму ў фармаце адкрытай дыскусіі з экспертамі.
На працягу чатырох гадоў Алесь даследаваў тэму лічбавага актывізму ў Беларусі, Украіне і Расіі. Ён праехаў тысячы кіламетраў і сустрэўся з дзясяткамі перадавых актывістаў каб зразумець, як больш прадуктыўна і бяспечна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі, мессенджеры і аналізаваць дадзеныя эфектыўней. 11 ліпеня Алесь падзеліцца з вамі сваімі высновамі і дасць рэкамендацыі актывістам, якія працуюць з прыхільнікамі праз інтэрнэт. А мы разам з запрошанымі эксперт_камі паспрабуем абмеркаваць, што з гэтага сапраўды пасуе беларускай рэчаіснасці.

З нас — напоі і цікавыя спікеры, з вас — пытанні!

Калі: 11 ліпеня, 19.00
Дзе: прастора Другі паверх / The Second Floor, пр.Машэрава 9 (2 паверх)

Эксперты_кі:

Алесь Герасіменка — лектар і даследчык палітычных камунікацый у Вестмінстарскай школе медыя. Вывучае і піша пра беларускае грамадства больш за 10 гадоў. Напісаў даследаванне аб тым, як актывісты з 6 краін дзейнічаюць праз інтэрнэт-платформы і з якімі выклікамі сутыкаюцца.  

Мікола Дзядок — блогер, журналіст, актывіст анархісцкага руху, палітычны аналітык. Вядзе актывісцкі телеграм-канал з аўдыторыяй больш за тысячу чалавек. 

Андрэй Ягораў — дырэктар «Цэнтра Еўрапейскай трансфармацыі», магістр палітычных навук, адзін з заснавальнікаў адзінага ў Беларусі часопіса па палітычных навуках «ПАЛIТЫЧНАЯ сфера».  

Святлана Гатальская — грамадская актывістка, сацыяльная прадпрымальніца. Дырэктарка мануфактуры па перапрацоўцы пластыка ZADUMA, са-заснавальніца першай ў Беларусі крамы без пакункаў ZERRO, каардынатарка ініцыятыўнай групы па прыняцці закона супраць хатняга гвалту «Маршыруй, дзетка!». 

Мадэратар дыскусіі: Аляксей Казлюк — даследчык, праваабаронца, эксперт у сферы абароны персанальных дадзеных, прыватнасці і свабоды інфармацыі анлайн, сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Human Constanta.

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ