Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Human Winter Camp-2019: зімовы праваабарончы лагер

Human Constanta
6 января 2019 Года

Human Camp вяртаецца!

Што важнага можна зрабіць у самым пачатку года? Падацца на праграму па правах чалавека!

Думаеце, кэмпы — удзел летніх вакацый? А вось і не! Human Constanta падрыхтавала 5-дзённы Human Winter Camp, які пачнецца ужо 27 студзеня 2019 года ва ўтульнай сядзібе за Менскам.

Для каго?

Даўно хацеў / хацела запусціць уласную ініцыятыву, заснаваную на каштоўнасцях Правоў чалавека? Ці проста навучыцца дзеянням ў абарону грамадскіх інтарэсаў? Гэты кэмп як раз для цябе: будзем гутарыць пра Правы чалавека, шляхі і механізмы ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесныя дзеянні. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам нефармальнай адукацыі з магчымасцю быць пачутымі. 5-дзённы інтэнсіў прадугледжвае поўнае ўключэнне ў агульны працэс.

Хто будзе трэнераваць?

Эксперты_кі і спецыялісты_кі праваабарончай арганізацыі Human Constanta, валантэры_кі, запрошаныя госці.
Удзельнікі_цы таксама змогуць правесці свае блокі падчас факультатываў.

Што па выніку?

Ты даведаешся, што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты па яго абароне. Магчыма, у цябе ёсць план уласнай ініцыятывы. Ты зможаш альбо рухаць яе далей, альбо дапрацаваць разам з Human Constanta трошкі пазней, знайсці аднадумцаў у каманду, ажыццяўляць ідэю пад ментарствам дасведчанных праваабаронцаў, альбо пакінуць у якасці добрага і прапрацаванага прыклада.

Як патрапіць?

Неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму тут ці па спасылцы да 15 студзеня ўключна. Магчыма дадатковая суразмова (вочна ці онлайн). Мы паведамім вынікі да 20 студзеня.

Удзел бясплатны. Арганізатары_кі бяруць на сябе ўсе выдаткі па праездзе, пражыванні, харчаванні. Па спасылцы можна азнаёміцца з тым, што мы рабілі на Human Camp улетку.
Поспехаў і чакаем цябе на Human Winter Camp!