Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Лета з карысцю — лета з Human Lab!

Яна Гончарова
24 июня 2019 Года

Запрашаем вас у праграму Human Lab, у межах якой вы зможаце разам з ментарскай падтрымкай каманды Human Constanta і іншых экспертаў_к, спецыялістаў_к прайсці шлях ад ідэі да рэалізацыі дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Для каго?

Для актыўных людзей, якія гатовыя займацца да 10-ці гадзін у тыдзень на працягу 3 месяцаў.

Дзе?

Мінск, з опцыяй «выезду ў поле»

Пра што?

Мы хочам падзяліцца навыкамі і даць прастору, дзе вы зможаце рабіць рэальныя справы.

У межах Human Lab будуць даступныя наступныя блокі:

  • пагружэнне ў сусвет Human Constanta (зваротнага шляху няма);
  • базавыя веды (аб прынцыпах, метадах, інструментах працы па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў і сумесных дзеянняў);
  • індывідуальная траекторыя навучання (праца з ментар(к)амі і камандай);
  • распрацоўка і рэалізацыя дзеянняў па вырашэнні грамадскай праблемы.

Анкета для ўдзелу даступная па спасылцы https://forms.gle/kjdRsPmx19DgnacNA ці ніжэй.

Прыём заявак да 23:59 5 ліпеня.

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ