Введите верный e-mail адрес
Подписаться
Вы успешно подписались на нашу рассылку

Судовая сістэма ў Беларусі за 3 гадзіны — новы онлайн курс!

Яна Гончарова
9 июня 2020 Года

Якія бываюць у Беларусі суды? Што такое справядлівы суд? Хто можа трапіць на судовыя паседжанні і ці варта гэта таго?

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta распрацавала онлайн курс «Суды ў Беларусі і як за імі назіраць» і мы прапануем прайсці яго на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта ўжо зараз!

Вам дакладна спатрэбіцца гэты курс, калі вы:

  • пачынаеце вывучаць права і хочаце ўбачыць рэальны судовы працэс самастойна;
  • валанцёрыце ў праваабарончых арганізацыях і вам трэба больш ведаў;
  • сутыкаліся з судовымі працэсамі і хочаце капнуць глыбей;
  • хочаце ведаць, як функцыянуюць дзяржаўныя ворганы.

Навошта гэты курс?

Суды – гэта частка дэмакратычнага грамадства. Яны працуюць для нас, і нашыя падаткі ідуць на іх функцыянаванне. Мы прапануем даведацца бліжэй, як усё гэта ўладкавана. Для гэтага зусім не патрэбны дыплом аб юрыдычнай адукацыі! У курсе можна атрымаць як агульную тэарэтычную інфармацыю, так і мноства практычных навыкаў, якія дапамогуць прыходзіць у суды і разумець, што адбываецца. Таксама гэта добры пачатак для ўзаемадзеяння з праваабарончымі арганізацыямі і рэгулярнага маніторынгу судоў па распрацаванай метадалогіі.

Курс складаецца з 6 модуляў:

  1. Уводны;
  2. Што такое справядлівы суд? Міжнародныя стандарты правоў чалавека;
  3. Судовая сістэма ў Беларусі;
  4. Назіранне за судамі і маніторынг;
  5. Прыклады працэсаў для назірання;
  6. Практычныя парады па назіранні.

У модулях ёсць невялікія відэа-матэрыялы ў форме лекцый, інтэрв’ю і парадаў, тэксты для чытання, спасылкі на дадатковую літаратуру і тэсты для самакантролю. Таксама вы можаце камунікаваць з распрацоўшчы_цамі курсу і іншымі слухач_камі ў телеграм-чаце і атрымаць вопыт практычнага назірання.

Усяго курс зойме каля 3 гадзін.

Далучайцеся: https://dp.fly-uni.org/courses/sudy-v-belarusi-i-kak-za-nimi-nablyudat/

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ